З 1 студзеня мабільная сувязь падаражэе на 20%
129- 1.12.2012, 12:55
З 1 студзеня 2013 года да кошту паслуг сувязі для фізічных асоб будзе дададзены 20% падатак на дададзеную вартасць.
Пра гэта сёння паведаміў velcom у сваім прэс-рэлізе, піша onliner.by.
Такое павелічэнне звязанае са скасаваннем ранейшай ільготы на ПДВ, згодна з законам Рэспублікі Беларусь ад 2012.10.26 № 431-З «Аб унясенні зменаў і дадаткаў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь». Гэтыя змены ўнесеныя ў падпункт 1.21 пункта 1 артыкула 94 Падатковага кодэкса і датычацца ўсіх паслуг электрасувязі, выконваюцца ўсімі аператарамі сувязі.
Нагадаем, раней Мінфін ацаніў рост выдаткаў абанентаў мабільнай сувязі як нязначны.
Найбольш праўдападобна, скасаванне льготы на ПДВ закране і кампаніі, якія выконваюць паслугі прылучэння да інтэрнэту.