26 красавiка 2024, Пятніца, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выстава да гадавіны Плошчы - у Сейме Літвы

8

У літоўскім Сейме адкрылася выстава, прысвечаная двухгоддзю падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Менску.

На чатырох стэндах - фота былых кандыдатаў у прэзідэнты, палітвязняў, якія былі арыштаваныя і асуджаныя за Плошчу: Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Зміцера Бандарэнкі, Зміцера Дашкевіча, Наталлі Радзінай, паведамляе «Радыё Свабода».

Асобны стэнд прысвечаны зніклым палітыкам: Віктару Ганчару, Анатолю Красоўскаму, Юрыю Захаранку, Зміцеру Завадскаму.

Побач са сцягамі Еўразвязу і Літвы - бел-чырвона-белы сцяг.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках