26 красавiка 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва будзе вяртаць ПДВ з прадуктаў

21
Літва будзе вяртаць ПДВ з прадуктаў

З 1 студзеня 2013 года ўступае ў сілу пастанова ўрада Літвы, якая змяняе правілы вяртання ПДВ замежнікам, якія выязджаюць з Літвы.

Галоўная навіна - вяртаць ПДВ цяпер можна і на прадукты, паведамляе сайт vilnia-by.com.

Асноўныя змены такія:

- З 1 студзеня будзе магчыма вярнуць ПДВ на прадукты харчавання, за выключэннем алкаголю;

- Магчыма будзе вярнуць ПДВ з тавараў, набытых у фізічных асоб - плацельшчыкаў ПДВ, што, верагодна, азначае, што можна будзе вярнуць ПДВ з тавараў, набытых на рынку Гарунай;

- Магчыма будзе аформіць вяртанне ПДВ па сукупнасці таварных чэкаў, атрыманых у адзін дзень у аднаго прадаўца (гэта значыць, вяртанне ПДВ можна будзе аформіць, зрабіўшы ў аднаго прадаўца, напрыклад, дзве пакупкі па 100 літаў на працягу дня);

- Вяртанне ПДВ пры афармленні PVM gražinimo deklaracija можа ажыццяўляцца пераводам грошай на любы банкаўскі рахунак, паказаны пакупніком, а таксама наяўнымі (раней такім чынам можна было вярнуць грошы толькі на рахунак пакупніка ў літоўскім банку).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках