26 красавiка 2024, Пятніца, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэў медагляд для будучых кіроўцаў

31
Падаражэў медагляд для будучых кіроўцаў

У Беларусі ўстаноўленыя гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі па прафілактычных і абавязковых медыцынскіх аглядах.

Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя афіцыйна апублікаваная 13 снежня на Нацыянальным прававым партале Беларусі, паведамляе БелТА.

Гранічныя максімальныя тарыфы ўстаноўленыя на паслугі па прафілактычных і абавязковых медыцынскіх аглядах для атрымання медыцынскай даведкі, якая пацвярджае адсутнасць проціпаказанняў да валодання зброяй, годнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, маламернымі судамі, а таксама па іншых відах медыцынскага агляду і экспертыз, якія праводзяцца па жаданні грамадзян.

Кошты на паслугі, якія ўваходзяць у агляд, падняліся на Br2-4 тыс. Так, калі раней агляд у тэрапеўта каштаваў Br5 500, то зараз ён абыйдзецца ў Br8 250, неўролага - Br8 300 (замест Br5 550), афтальмолага - Br9 050 (Br6 050), отарыналарынголага - Br8 150 (Br5 450). Паход да хірурга абыйдзецца ў Br7 550 (замест Br5 050), акушэра-гінеколага - Br14 550 (Br9 700), уролага - Br10 100 (Br6 750), фтызіятра - Br9 750 (Br6 550), псіхіятра-нарколага - Br10 200 (Br6 800). Агляд інфекцыяніста будзе каштаваць Br9 750 (замест Br6 550), дэрматавенеролага - Br14 300 (Br9 550), анколага - Br13 100 (Br8 750), стаматолага - Br10 850 (Br7 250).

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках