26 красавiка 2024, Пятніца, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пройдуць вайсковыя вучэнні з Кітаем

47
У Беларусі пройдуць вайсковыя вучэнні з Кітаем

Беларускія ўлады рыхтуюцца да правядзення сумесных ваенных вучэнняў з Кітаем.

Яны прадуглежваюць знаходжанне фарміраванняў Кітайскага войска на тэрыторыі Беларусі, піша АФН.

Сваім указам № 547 ад 6 снежня 2012 года А.Лукашэнка зацвердзіў праект Пагаднення паміж РБ і Кітаем «Аб статусе воінскіх фарміраванняў Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, для правядзення сумесных вучэнняў (трэніровак)».

На перамовы і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны міністр абароны Юрый Жадобін.

Беларускія ўлады не каментуюць, якім чынам падобнае пашырэнне ваеннага супрацоўніцтва паміж РБ і Кітаем будзе ўжывацца з членствам Беларусі ў АДКБ - ваеннай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае краіны СНД.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках