19 сакавiка 2024, aўторак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыстаў вызвалілі ад падаткаў

33
Прапагандыстаў вызвалілі ад падаткаў

Лукашэнка вызваліў Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію ад выплаты падатку на прыбытак і ПДВ.

Кіраўнік падпісаў указ, якім устанаўляецца, што з 1 кастрычніка 2009 года да 31 снежня 2013 года Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і арганізацыі, якія ўваходзяць у яе сістэму, вызваляюцца ад выплаты падаткаў на прыбытак і на дададзеную вартасць.

Сродкі, якія з'явіліся ў выніку надання названых ільгот, накіроўваюцца НДТРК і арганізацыям, якія ўваходзяць у яе сістэму, на развіццё вытворчай базы, стварэнне фільмаў, набыццё правоў на трансляцыю аўдыёвізуальных твораў, стварэнне ўласных перадач, гаворыцца ва ўказе, размешчаным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з дакументам, персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне сродкаў, што вызваляюцца згодна з указам, ускладаецца на старшыню НДТРК і кіраўнікоў арганізацый, якія ўваходзяць у яе сістэму.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках