29 красавiка 2024, панядзелак, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскія ўлады забаранілі адзіночныя пікеты

19
Маскоўскія ўлады забаранілі адзіночныя пікеты

У Маскве ўводзіцца забарона на адзіночныя пікеты, калі яны, на думку ўладаў, «аб'яднаныя адзіным арганізатарам і адзінай мэтай».

Таксама па сталічным Садовым кольцы нельга будзе ездзіць на аўтамабілі, калі ён упрыгожаны белай стужкай ці нейкім іншым пратэстным сімвалам. Парушальнікам пагражаюць штрафы да 600 тысяч рублёў. Праўда, у Маскве будуць вызначаныя месцы, у якіх будзе дазволена праводзіць акцыі пратэсту без узгаднення з уладамі. Апазіцыя баіцца, што і яны ператворацца ў свайго роду «рэзервацыі» для мітынгоўцаў. Такія папраўкі ў маскоўскі закон аб мітынгах прыняла ў сераду Масгардума, піша Gazeta.ru.

Масгардума на сваім апошнім пасяджэнні ў гэтым годзе прыняла адразу ў трох чытаннях законапраект «Аб унясенні змяненняў у Закон горада Масквы ад 4 красавіка 2007 года № 10 «Аб забеспячэнні ўмоў рэалізацыі права грамадзян РФ на правядзенне ў горадзе Маскве сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў і пікетаванняў».

Законапраект прадугледжвае вызначэнне ў Маскве месцаў, у якіх будзе дазволена праводзіць акцыі пратэсту без узгаднення з уладамі. Пры гэтым той жа закон уводзіць забарону на аўтапрабег па Садовым кольцы, па якім нельга будзе ездзіць, напрыклад, з белай стужкай, але можна з расейскім сцягам, тлумачаць маскоўскія дэпутаты. Таксама сталічныя парламентарыі ўвялі абмежаванні на правядзенне адзіночных пікетаў.

Законапраект быў унесены ў Масгардуму тыдзень таму. Учора ў дакуменце з'явіліся дзве новыя папраўкі, якія робяць значна больш жорсткімі ўмовы правядзення акцый пратэсту ў Маскве.

Так, аўтапрабегі, якія да сённяшняга дня не патрабавалі ўзгаднення з уладамі, цяпер будуць забароненыя ў межах Садовага кольца.

Больш чаканай зменай у маскоўскі закон аб мітынгах было стварэнне спецыяльна адведзеных пляцовак у Маскве, на якіх з 1 студзеня 2013 года будзе дазволена праводзіць акцыі без падачы паведамлення. Гаворка ідзе пра аналагі Гайд-парку - Парк Горкага і «Сакольнікі».

Актывісты апазіцыі лічаць, што папраўкі маскоўскіх дэпутатаў парушаюць іх канстытуцыйнае права на свабоду сходаў.

Сябра Каардынацыйнай рады апазіцыі, сустаршыня партыі ПАРНАС Барыс Нямцоў, адзін з арганізатараў пратэстных акцый зімой 2011-2012 года, сказаў, што знайсці іншыя словы, акрамя «дэградацыя», у адказ на апошнія ініцыятывы Масгардумы вельмі складана.

«Я чакаю, калі яны прымуць закон, які забараняе людзям дыхаць у межах Садовага кольца. А хто хоча дыхаць - валіце за МКАД, скажуць яны. Зразумела, што Масгардума баіцца ўласнага народа, баіцца панічна, ясна, што яны дэградавалі, а да таго ж амаральныя: напрыклад, сёння перад Саветам федэрацыі паліцыя затрымлівала толькі людзей, якія супраць забароны на амерыканскае ўсынаўленне для сіротаў, якіх не забралі расейскія бацькі, але не чапала тых, хто за гэты закон. Зразумела, што папраўкі ў закон аб мітынгах супярэчаць Канстытуцыі, якая гарантуе свабоду сходаў», - абураўся Нямцоў. Палітык дадаў, што адмаўляцца ад вулічных акцый апазіцыі не збіраецца і 29 снежня сябры Каардынацыйнага савета пададуць у мэрыю заяўку на 13 студзеня на марш у цэнтры Масквы з патрабаваннем адмены прынятай забароны на амерыканскае ўсынаўленне сірот і за роспуск Дзярждумы.

Каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў асцерагаецца, як бы пад выглядам стварэння «Гайд-паркаў», улады не паспрабавалі абмежаваць правядзенне масавых акцый у іншых месцах.

«Галоўнае, каб гэтыя паркі не сталі своеасаблівымі рэзервацыямі для згону туды людзей. Тое, наколькі проста апазіцыі будзе скарыстацца гэтымі пляцоўкамі, пакажа час», - сказаў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках