26 красавiка 2024, Пятніца, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поспехі «луканомікі»: страты выраслі ў тры разы

63
Поспехі «луканомікі»: страты выраслі ў тры разы

Страты беларускіх арганізацый у кастрычніку склалі 230 мільярдаў рублёў.

Гэтыя лічбы, па дадзеных Белстата, прыкладна ў 3 разы перавысілі чыстую страту за верасень.

У выніку чыстая страта, атрыманая стратнымі арганізацыямі Беларусі ў студзені-кастрычніку 2012 года, дасягнула 2719,2 млрд. BYR, піша select.by.

У кастрычніку павялічылася і колькасць стратных арганізацый - на 15 да 510.

Прырост страт забяспечыла, у асноўным, прамысловасць, дзе чыстая страта ў кастрычніку склала 122,7 млрд. BYR, хоць у верасні стратныя прадпрыемствы ў прамысловасці скарацілі свае страты. У цэлым за студзень-кастрычнік 2012 года велічыня страт у прамысловасці склала 1669,7 млрд. BYR.

Аднак пры гэтым колькасць стратных арганізацый у прамысловасці ў кастрычніку вырасла ўсяго на 3 - да 203-х.

У значна большай ступені вырасла колькасць стратных арганізацый у будаўніцтве - на 10 прадпрыемстваў у параўнанні з вераснем (да 114-ці).

Пры гэтым чыстыя страты, атрыманыя будаўнічымі арганізацыямі, склалі ў кастрычніку 41 млрд. BYR супраць 6,2 млрд. BYR у верасні. Усяго за студзень-кастрычнік 2012 года чыстыя страты ў будаўніцтве дасягнулі 229,6 млрд. BYR.

Даволі вялікая колькасць прадпрыемстваў Беларусі мае невялікія страты. Так, 3 прадпрыемствы ў студзені-кастрычніку 2012 года атрымалі чыстую страту ў памеры 1-5 млн. BYR, а 27 прадпрыемстваў - у межах 6-50 млн. BYR.

Тым не менш, чыстую страту ў суме звыш 500 млн. BYR атрымалі па выніках студзеня-кастрычніка 336 арганізацый, або 65,9% ад агульнай колькасці стратных арганізацый у краіне.

З усіх сфер эканомікі, дадзеныя аб стратах у якіх прадстаўленыя Нацыянальным статыстычным камітэтам РБ, бясстратнай была толькі сфера фінансавай дзейнасці (у якой камітэт не ўлічвае камерцыйныя банкі).

Чысты прыбытак у гэтай сферы дзейнасці невялікі: у студзені-кастрычніку 2012 года ён склаў усяго 281,6 млрд. BYR, практычна не змяніўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках