3 траўня 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На навагоднія гулянні - толькі пасля ператрусу

54
На навагоднія гулянні - толькі пасля ператрусу

У дні правядзення святочных мерапрыемстваў 31 снежня - 1 студзеня ГУУС Менгарвыканкама будзе надаваць павышаную ўвагу забеспячэнню парадку ў месцах масавых гулянняў.

Месцы правядзення агульнагарадскіх святочных мерапрыемстваў каля Палаца спорту і Нацыянальнай бібліятэкі будуць агароджаныя мабільнымі турнікетамі. На свята можна будзе прайсці праз спецыяльныя пункты пропуску з працэдурай асабістага дагляду ручнымі і стацыянарнымі металадэтэктарамі, піша БелаПАН.

Пад кантролем міліцыі таксама апынецца пляцоўка каля стэлы «Менск - горад-герой», дзе ў 1 гадзіну 30 хвілін 1 студзеня адбудзецца навагодні феерверк. Акрамя таго, пры вялікім збегу людзей турнікеты могуць выставіць і на святочных пляцоўках раённага маштабу.

Прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама нагадвае, што ў ахоўныя месцы не прапусцяць грамадзян у стане алкагольнага ап'янення. З сабой будзе забаронена праносіць спіртныя напоі, піва, іншыя напоі і вадкасці, акрамя вады і напояў у празрыстай ёмістасці аб'ёмам не больш за 0,5 літра. Не пусцяць у месцы масавых гулянняў з прадметамі, якімі можна прычыніць шкоду або цялесныя пашкоджанні навакольным, выбухованебяспечнымі і іншымі рэчывамі і сродкамі, забароненымі да свабоднага доступу, а таксама з хатнімі жывёламі. Гэтыя абмежаванні распаўсюджваюцца і на піратэхнічныя вырабы - петарды, ракеты, феерверкі. За незаконнае жа выкарыстанне піратэхнікі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць ад штрафу да арышту.

Каб забяспечыць дарожную бяспеку на вулічна-дарожнай сетцы, прылеглай да месцаў масавых гулянняў, магчыма, будзе абмежаваны рух транспарту. Пры гэтым метро 31 снежня скончыць працаваць у 3 гадзіны ночы, а зноў адкрыецца - 1 студзеня ў 5.30. Акрамя таго, да 5.30 гадзін раніцы будзе курсіраваць наземны пасажырскі транспарт.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках