3 траўня 2024, Пятніца, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павялічаны падатак на здачу кватэр

16
Павялічаны падатак на здачу кватэр

У Менску з наступнага года ў сярэднім у 1,2 разы павялічацца стаўкі падаходнага падатку для грамадзян, якія афіцыйна здаюць кватэры.

Такое рашэнне прынята сёння на 20-й пазачарговай сесіі Менскага гарадскога савета «дэпутатаў», паведамляе БелТА. Цяпер кватэраздатчык штомесяц выплачвае ў бюджэт ад 75 да 110 тыс. рублёў з кожнага пакоя жылога памяшкання. Са студзеня стаўкі ўзрастуць да 95-135 тыс. рублёў.

Падатак на здачу кватэр залежыць ад месца размяшчэння дома (горад падзелены на пяць эканоміка-планіровачных зон). Калі арэндадаўца жыве ў цэнтры, у межах першага гарадскога кольца, то абавязаны штомесяц плаціць з кожнага пакоя 110 тыс. рублёў, а са студзеня - ужо 135 тыс. Уладальнікі здымных кватэр, размешчаных у другой эканоміка-планіровачнай зоне, будуць плаціць ужо не 90 тыс . рублёў, як цяпер, а 110 тыс. з кожнага пакоя. А для кватэр у трэцяй, чацвёртай і пятай эканоміка-планіровачнай зонах стаўка павялічаная з 75 тыс. да 95 тыс. рублёў.

Такім чынам, за «двушку» ў цэнтры трэба будзе аддаць 270 тыс. (раней было 220 тыс.), а за аналагічную кватэру ў Малінаўцы, Чыжоўцы ці Шабанах - 190 тыс. рублёў (раней - 150 тыс.).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках