3 траўня 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведнікаў інтэрнэт-кавярняў будуць адсочваць з дапамогай  SMS

35
Наведнікаў інтэрнэт-кавярняў будуць адсочваць з дапамогай  SMS

Уладальнікі інтэрнэт-кавярняў у канцы студзеня атрымаюць магчымасць ідэнтыфікацыі наведнікаў з дапамогай SMS.

Пра гэта паведаміў начальнік управы электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч, паведамляе БелТА.

Магчымасць выкарыстання альтэрнатыўных спосабаў ідэнтыфікацыі карыстальнікаў - з дапамогай тэхнічных сродкаў фота-, відэафіксацыі ці іншым праграмна-тэхнічным спосабам, у тым ліку SMS-паведамленнем, - прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 1191 ад 22 снежня 2012 года. «Пастанова накіраваная найперш на аптымізацыю механізмаў ідэнтыфікацыі наведнікаў інтэрнэт-кавярняў» - адзначыў начальнік управы.

Паводле ягоных слоў, у іншых краінах найбольшае распаўсюджанне атрымала ідэнтыфікацыя наведнікаў інтэрнэт-кавярняў праз SMS.

«Чалавек, заходзячы ў нейкую ўстанову, дзе ёсць пункт публічнага доступу, можа адправіць SMS на пэўны нумар, атрымаць логін ды пароль і далей платна ці бясплатна скарыстацца паслугамі», - растлумачыў Павел Петрулевіч.

У дзейных нормах прадугледжана, што ідэнтыфікацыя наведнікаў інтэрнэт-кавярняў праводзіцца з дапамогай пасведчанняў асобы. Гэта можа быць студэнцкае пасведчанне, пашпарт, пасведчанне кіроўцы. «Але ўлічваючы, што тэхналогіі не стаяць на месцы, і існуюць больш эфектыўныя сродкі, сёння мы прапанавалі праводзіць ідэнтыфікацыю карыстальнікаў з дапамогай праграмна-тэхнічных сродкаў», - распавёў Павел Петрулевіч.

Канкрэтны спосаб ідэнтыфікацыі будзе вызначацца кіраўніком пункта калектыўнага карыстання або ўпаўнаважанай ім асобай.

Пры выкарыстанні сродкаў фота-, відэафіксацыі іх размяшчэнне павінна выбірацца такім чынам, каб фіксаваць уваход (уваходы) у памяшканне, агульны план памяшкання з размяшчэннем працоўных месцаў, а таксама месца (месцы) аплаты за паслугі. Пры гэтым неабходна выключыць магчымасць фіксацыі інфармацыі, якая адлюстроўваецца на экране манітора, і інфармацыі, якую набірае карыстальнік на прыладах уводу інфармацыі.

Пастанова ўвойдзе ў дзеянне праз месяц пасля яе афіцыйнага публікавання, гэта значыць, прыкладна ў канцы студзеня 2013 года.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках