3 траўня 2024, Пятніца, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Луч» перадаў дзяржаве 5,4% акцый

22
«Луч» перадаў дзяржаве 5,4% акцый

Пазачарговы агульны сход акцыянераў МА ААТ «Луч», які адбыўся сёння, прагаласаваў за перадачу дзяржаве 5,4% акцый прадпрыемства.

Пра гэта агенцтву «Бизнес-новости» паведаміў старшыня назіральнай рады  «Луча» Георгій Бадзей.

«Дзяржаве будуць перададзеныя акцыі, якія знаходзяцца на балансе акцыянернага таварыства», - удакладніў Бадзей. Ён не здолеў назваць тэрміны перадачы, нагадаўшы, што цяпер на рух акцый накладзены мараторый, і павелічэнне дзелі дзяржавы (сёння дзяржпакет у ААТ «Луч» складае 0,018%) адбудзецца толькі пасля зняцця мараторыя. Таксама Бадзей не здолеў сказаць, ці плануе дзяржава далей павялічваць сваю дзель у прадпрыемстве.

Са слоў Бадзея, акцыянеры спадзяюцца на фінансавую падтрымку з боку дзяржавы ў сувязі з перадачай акцый, «але пакуль такіх пастаноў не прынята, на сходзе гэтае пытанне не ўзнімалася».

Ён падкрэсліў, што прадпрыемству патрэбныя інвестыцыі, «і акцыі - гэта рэсурсы, якія маглі б пайсці на інвестыцыі, на мадэрнізацыю».

У сувязі з прыняццем пастановы аб перадачы дзяржаве пакета акцый Георгій Бадзей не здолеў спрагназаваць далейшыя перспектывы перамоў з патэнцыйным інвестарам - кітайскай кампаніяй Foshan NanhaI Chengming Trade Co., LTD.

Нагадаем, 23 кастрычніка агульны сход акцыянераў «Луча» прызнаў прапановы кітайскай кампаніі Foshan NanhaI Chengming Trade Co., LTD «як найбольш адпаведныя статусу стратэгічнага інвестара, якія дазваляюць забяспечыць комплекснае тэхнічна-эканамічнае і вытворчае развіццё холдынгу «Обувь-Луч» і прадпрыемстваў, створаных з удзелам МА ААТ «Луч». Не выключалася магчымасць удзелу інвестара ў акцыянерным капітале МА ААТ «Луч».

У інтэрв'ю «Бизнес-новости» генеральны дырэктар «Луча» Мікалай Стрыж адзначаў, што ёсць некалькі ўмоў, якія кітайскі інвестар пакуль не здольны выканаць, аднак на прадпрыемстве «ідзе падрыхтоўчая праца з ім, ён падцягвае гэтыя пытанні».

Са слоў Бадзея, меркавалася, што «Луч» прадасць частку акцый кітайскаму інвестару. У тым ліку пакет у 5,4%, які знаходзіцца на балансе таварыства. «А цяпер інвестару пакуль няма чаго прадаваць», - сказаў Бадзей.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках