4 траўня 2024, Субота, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - бізнэсу: «Трымцець і калаціцца павінны дзень і ноч»

257
Лукашэнка - бізнэсу: «Трымцець і калаціцца павінны дзень і ноч»

Дыктатар запатрабаваў значна актывізаваць працу Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Такую задачу ён паставіў 28 снежня, звяртаючыся да кіраўнічага складу КДК падчас прыняцця кадравых пастаноў.

«Шчыра хачу сказаць: можа быць, я не зусім валодаю сітуацыяй у драбніцах, але мне здаецца, што Камітэт дзяржаўнага кантролю неяк збаўляе хуткасць. Ці перавялі ў спакойнае рэчышча сваю працу», - сказаў правадыр.

«Нельга ацэньваць працу Камітэта дзяржкантролю толькі грашыма. Так, у вас праца ідзе, і грошай нібыта ў бюджэт налічваецца больш, і штрафы - гэта вынік, вялікі вынік. Але КДК - гэта і такая публічная, можна сказаць, арганізацыя: кожны ваш крок - гэта навука для іншых, як нельга працаваць. Вось з гэтых пазіцый, мне здаецца, КДК менш прыкметны стаў у краіне», - мяркуе ён.

Лукашэнка даручыў старшыню КДК Аляксандру Якабсону звярнуць сур'ёзную ўвагу на гэты факт і надаць патрэбную дынаміку працы камітэта.

«Пры гэтым я яшчэ раз хачу падкрэсліць, што сёй-той разглядае нашу лібералізацыю ў сферы кантрольнай дзейнасці як усёдазволенасць. Вось гэтага быць не павінна! Мы абсалютна ліберальныя, і мы не будзем хадзіць туды, дзе добра працуюць. І вы павінны ведаць, дзе добра працуюць. У найгоршым выпадку, адзін раз у год прыйшлі, паглядзелі, пераканаліся, бо сёння добра працуе, а заўтра скаціўся на іншыя пазіцыі, негатыўныя. Хто сёння працуе дрэнна і, асабліва, хто задумвае несправядлівыя справы супраць дзяржавы і дзяржаўнай уласнасці, вось тыя павінны трымцець ад згадкі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Трымцець, калаціцца дзень і ноч. І гэта ўсе павінны ведаць», - падкрэсліў дыктатар.

«Мы на скрыжаванні ўсіх шляхоў, і гэта таксама ўплывае на нас, калектыў, эканоміку, таму мы вельмі пільна павінны адсочваць тыя працэсы, якія ў нас адбываюцца і ў матэрыяльным сектары, і ў бюджэтнай сферы, і ў падаткаабкладанні», - сказаў верхавод.

«Камітэт дзяржкантролю - гэта вельмі адказная і сур'ёзная структура, і я хачу, каб ужо з новага года вы давалі прыстойныя вынікі», - падкрэсліў Лукашэнка. На ягоную думку, супрацоўнікам КДК трэба дзейнічаць «больш рашуча і пільна». «Вы павінны ведаць, што нам патрэбен вынік, і ў тым ліку публічны вынік, каб людзі разумелі, што ў нас ёсць адпаведныя «драпежныя рыбіны» ў сажалцы, каб сёй-той не драмаў», - папярэдзіў дыктатар.

Напісаць каментар 257

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках