4 траўня 2024, Субота, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За аповед пра жабрацкую стыпендыю - у дэканат

52
За аповед пра жабрацкую стыпендыю - у дэканат

Мікіту Курэпіна, які распавёў СМІ пра тое, як ён выжывае на 400 тысяч рублёў у месяц, выклікалі ў дэканат.

Гісторыя студэнта гістфаку БДУ, які мае расейскае грамадзянства і гаворыць па-беларуску, хутка стала папулярнай у Байнэце. Хтосьці шкадаваў Мікіту Курэпіна і прапаноўваў дапамогу, хтосьці не разумеў падобныя паводзіны, хтосьці проста абражаў. «Наша Ніва» звязалася са студэнтам, каб даведацца, як яму жывецца пасля публікацыі артыкула.

- Мікіта, ты чакаў, што твая гісторыя атрымае такі розгалас?

- Калі казаць шчыра, то не. На «Нашай Нiве» больш за 100 каментароў, TUT.by, які «пераставіў» навіну, сабраў больш за 300 каментароў. Я вельмі здзіўлены.

- Сярод іх ёсць і не зусім прыемныя ...

- Колькі людзей - столькі меркаванняў. Хай пішуць, што пажадаюць. Я да ўсяго гэтага спакойна стаўлюся.

- У сваім «Твітэры» ты пісаў, што табе дарылі ежу.

- Так, бананы і гарбату мне аднакурснікі падарылі на Новы год.

- А яшчэ пісаў, што выклікалі на размовы ў дэканат?

- Выклікалі. Сказалі, што пра мяне чыталі, што так жыць нельга, трэба нешта рабіць.

- А што ты адказаў?

- Нічога асаблівага. Я ўважліва паслухаў, сказаў, што ўсё зразумеў. І ўсё.

- Рабіць усё ж што-небудзь збіраешся?

- Ну, пасля сэсіі стыпендыя будзе вышэйшая, ды й варункі для жыцця будуць лепшыя.

- Сэсію як здаеш?

- Пакуль усё добра, усё здаю з першага разу.

- Набліжаецца новы год. Што б ты зычыў чытачам?

- Нават не ведаю... Адзінае, што ў галаву цяпер прыходзіць - шчасця. Каб у людзей было ўсё, што ім трэба. Проста шчасця, бо калі чалавек шчаслівы, ён не задумваецца пра нейкія дрэнныя рэчы, якія адбываюцца, і ўсё неяк добра. Вось так.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках