3 траўня 2024, Пятніца, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У першым квартале Беларусь атрымае 5,75 тон нафты

22
У першым квартале Беларусь атрымае 5,75 тон нафты

(абноўлена) Беларусь і Расея ўзгаднілі аб'ёмы паставак расейскай нафты ў краіну ў першым квартале 2013 года.

«Стораны ўзгаднілі пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у першым квартале наступнага года ў аб'ёме 5,75 тон. Пры ўмове працы беларускіх НПЗ у раўнамерным графіку загрузкі гэтая лічба адпавядае патрэбнаму аб'ёму, заяўленаму Беларуссю ў пастаўках нафты на наступны год - 23 млн тон», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага ўрада.

Там адзначылі, што стораны дамовіліся ў 1 квартале 2013 прадоўжыць перамовы аб балансе паставак нафты на астатні перыяд наступнага года.

«У гэтым годзе баланс паставак расійскай нафты ў Беларусь будзе выкананы ў поўным аб'ёме. Беларускімі НПЗ перапрацавана 21,7 млн. т. нафты, што на 5,7% больш у параўнанні з мінулым годам», - праінфармавалі ў прэс-службе.

Між тым, у суботу ў АК «Транснафта» паведамілі, што РФ у першым квартале 2013 паставіць у Беларусь праз нафтаправод 5,025 млн тон нафты замест раней запланаваных 4,625 млн тон.

У сувязі з гэтым у канцэрне «Белнафтахім» патлумачылі, што ў 1 квартале пастаўкі нафты ў Беларусь трубаправодным транспартам складуць 5,025 млн тон, яшчэ 725 тыс тон будзе пастаўлена чыгуначным транспартам.

«Мы задаволеныя тымі аб'ёмамі, якія будуць пастаўленыя ў Беларусь у 1 квартале. Гэта дазволіць забяспечыць стабільную працу беларускіх НПЗ», - адзначылі ў канцэрне.

Як паведамлялася, Мінэнэрга прадугледзела ў энергетычным балансе з Беларуссю пастаўкі нафты ў 2013 годзе ў аб'ёме 18,5 млн тон. Такім чынам, штоквартальныя пастаўкі павінны былі скласці 4,625 млн тон. Супольны энэргабаланс з Беларуссю пакуль не падпісаны. Пры гэтым міністэрства ў дакументах прадугледжвае вяртанне Беларуссю нафтапрадуктаў у РФ у аб'ёме 2 млн тон у наступным годзе.

РФ і Беларусь вядуць актыўныя перамовы аб аб'ёмах бясмытных паставак расейскай нафты ў гэтую краіну і вяртаных з Беларусі нафтапрадуктаў. Расея раней прапаноўвала пастаўляць у Беларусь да 18,5 млн тон нафты і вяртаць да 2,1 млн тон паліва, выпрацаванага з гэтай нафты.

Расейская старана вельмі зацікаўленая ў атрыманні беларускіх нафтапрадуктаў, бо гэта дазволіць бязбольна перайсці на ўнутраным рынку на абарачэнне паліва еўра-3 з 1 студзеня 2013 года.

У той жа час беларуская старана падкрэслівае, што рэалізацыя маторнага паліва ў РФ на прапанаваных расейскай стараной умовах вельмі нявыгадная нафтаперапрацоўнікам краіны. Паводле звестак удзельнікаў рынка, мяркуецца, што пастаўкі бензінаў будуць мець мінімальную рэнтабельнасць, пастаўкі дызпаліва будуць глыбока стратнымі.

Няўзгодненасць у гэтым пытанні прычыняецца да зацягвання перамоў аб балансе на 2013 год, бо гэты кірунак паставак больш выгадны, чым расейскі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках