3 траўня 2024, Пятніца, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы абсурдны арышт года

42
Самы абсурдны арышт года

Арышт Антона Сурапіна за фатаграфіі плюшавых мядзведзяў прызнаны самым абсурдным у 2012 годзе.

Пра гэта заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International (пераклад - charter97.org). Яна склала спіс самых абсурдных арыштаў у свеце за гэты год. Беларус Антон Сурапін у ім - на першым месцы.

Студэнт журфаку БДУ апынуўся ў турме КДБ праз тое, што першым апублікаваў фатаграфіі плюшавых медзведзянят, якія былі скінутыя над Івянцом і Менскам са шведскага самалёта 4 ліпеня 2012.

Ён быў затрыманы 13 ліпеня ў менскай кватэры, дзе жыў. Папярэдне ў жыллі быў праведзены ператрус. Змешчаны ў следчы ізалятар КДБ - «амэрыканку». Афіцыйных звестак пра тое, што Антону Сурапіну было выстаўленае абвінавачванне, не было некалькі тыдняў. Тым не менш, праваабаронцы агучвалі меркаванне, што яго вінавацяць у спрыянні незаконнаму перасячэнню мяжы, але ўлады з нейкіх прычын хаваюць факт выстаўлення журналісту абвінавачвання. 7 жніўня 2012 абвінавачванне журналісту было ўрэшце выстаўленае афіцыйна.

Праз месяц пасля арышту ён быў вызвалены з турмы пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачванні, выстаўленыя супраць яго, не знятыя.

Антон Сурапін прызнаны Amnesty International вязнем сумлення.

На другім месцы ў спісе самых абсурдных арыштаў года - арышт блогераў у Бахрэйне за «абразу» караля краіны, на трэцім - імам з Гамбіі, арыштаваны за асуджэнне смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках