Хакеісты «Дынама» скончылі год перамогай над «Спартаком»
28- 29.12.2012, 21:26
У астатнім матчы 2012 года хакеісты менскага «Дынама» перамаглі маскоўскі «Спартак» з лікам 3:0 (1:0, 1:0, 1:0).
Як і ў матчы з «Данбасам», лік распачаў форвард менчукоў Джэф Плат. 27-гадовы нападнік здолеў эфэктна рэалізаваць буліт. Адзначым, што за некалькі хвілін такой жа магчымасцю не скарысталіся госці - кідок Ніканцава адбіў Хаўге, піша TUT.BY.
У другім перыядзе Збынек Іргл падвоіў перавагу «зуброў», а астатні гол у матчы на рахунку Яннэ Ніскалы.
Найлепшымі гульцамі сустрэчы былі названыя Ларс Хаўге і Бранка Радзівоевіч.
Наступны матч дынамаўцы правядуць ужо 3 студзеня, калі іх спаборнікамі стануць рыжскія аднаклубнікі.