3 траўня 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія турысты захраслі ў гарах Аўстрыі

36
Беларускія турысты захраслі ў гарах Аўстрыі

Аўтобус зламаўся, а турыстычная фірма не адказвае на тэлефанаванні.

Пра гэта TUT.BY паведаміла адна з пасажырак, якая адправілася ў адпачынак і напярэдадні Новага года апынулася не ў самай прыемнай сітуацыі.

«Падчас пераезду з Вены ў Пізу ўночы ў альпійскіх гарах зламаўся аўтобус. Мясцовая паліцыя спрацавала хутка - і нас дацягнулі да пункта з крамай. Але вось ужо бязмала 10 гадзін дырэктарка фірмы «Фіярына», ад якой мы паехалі, не дае адказу, калі будзе аўтобус, дакладней, яна вымкнула свой тэлефон.

У нас няма вады, ежы, толькі нейкія бутэрброды з крамы. Тэлефоны і іншыя прылады высільваюцца, у гарах іх няма дзе падсілкаваць», - паведаміла яна.

Ганна піша, што агулам у няспраўным аўтобусе было 39 турыстаў, усе з Менска. Захраслі яны ў 200 км ад Вены ў бок Пізы. Дзяўчына не ведае, што ім рабіць, і просіць аб дапамозе.

Журналісты звязаліся з турфірмай «Фіярына».

Мэнэджэрка фірмы распавяла, што кіраўніцтва ведае пра здарэнне і робіць пэўныя захады: альбо аўтобус будуць рамантаваць, альбо шукаць яму замену. Аднак паколькі аўтобус польскі, то трэба звязвацца з гэтай транспартнай арганізацыяй у Польшчы. І нават калі аўтобус знойдзецца, яму трэба яшчэ даехаць да Аўстрыі. А ўлічваючы святочныя дні, усё гэта - не так хутка і проста.

Вольга распавяла, што дырэктарка турфірмы таксама з турыстамі, праўда, суправаджае другі аўтобус, таму яна (дырэктарка) развязвае ўсе праблемы там, на месцы: «Не хвалюйцеся, ніхто яшчэ не заставаўся».

Праз 1,5 гадзіны пасля публікацыі артыкула аб здарэнні пасажырка аўтобуса даслала паведамленне: «Нейкая італійская фірма па нас з Венецыі паслала аўтобус. Чакаем яго і паглядзім, што з намі будзе далей».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках