3 траўня 2024, Пятніца, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску трамвай сутыкнуўся з Opel

27

Аўтамабіль і трамвай не здолелі раз'ехацца на скрыжаванні вуліц Пляханава і Тухачэўскага.

Ад удару аўтамабіль развярнула, і ён знёс светлафор, паведамляе «Салідарнасць».

Са слоў удзельнікаў ДТЗ, аўтамабіль маркі Opel рухаўся па вуліцы Пляханава ў бок праспекта Ракасоўскага. Кіроўца збочваў на вуліцу Тухачэўскага. У гэты ж час на скрыжаванне заехаў трамвай, які адышоў ад прыпынку «вул. Васняцова». Кіроўца аўтамабілю апусціў сонцаахоўны казырок, і не ўбачыў трамвай.

Пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.

Ад удару аўтамабіль развярнула, і ён знёс светлафор. На шчасце, ніхто з удзельнікаў ДТЗ сур'ёзна не пацярпеў.

Рух трамваяў у бок Серабранкі быў спынены на гадзіну.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках