29 красавiка 2024, панядзелак, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» скасавала кантракт з «Аэросвiтам»

22
«Белавія» скасавала кантракт з «Аэросвiтам»

Беларуская авіякампанія адмовілася перавозіць пасажыраў, якія набываюць квіткі праз кампанію «Аэрасвіт».

Аб скасаваных дамоўленасцях паміж авіякампаніямі людзі, якія ляцелі ў Кіеў, даведаліся ўжо ў аэрапорце падчас рэгістрацыі на рэйс, піша «Салідарнасць» .

У незайздроснай сітуацыі апынуліся з дзясятак чалавек, якія спрабавалі вылецець у Кіеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» 30 снежня а 10.25. Як распавялі самі пацярпелыя, ужо падчас рэгістрацыі на самалёт ім заявілі, што ў выніку скасавання «Белавія» дамовы з «Аэросвiтам» іхныя квіткі не прымаюцца. Усе прэтэнзіі параілі выстаўляць да ўкраінскай авіякампаніі.

- Мы былі ў паніцы, - распавёў адзін з пасажыраў. - Нікога з прадстаўнікоў «Аэросвiта» у аэрапорце не было. А шмат жа ў каго Кіеў не канцавы пункт. Адна жанчына павінна была ляцець у Алматы. Натуральна, у яе парушаліся ўсе стыкоўкі. І гэта перад самым Новым годам!

Пазней пацярпелым заявілі, што «Белавія» гатовая пайсці на саступкі і затрымаць рэйс, калі яны купяць новыя квіткі.

- Купіць новы білет - гэта праблема, - адзначае адзін з пасажыраў. - А калі няма грошай з сабой? Раптам я з выправы вяртаюся?...

У авіякампаніі пацвердзілі інфармацыю аб узніклых праблемах з рэйсам.

- Сапраўды, пасажыры, што набылі квіткі праз «Аэросвiт», не ляцяць. Пасажыры магу здаць іх у месцы набыцця без якіх-небудзь штрафаў. Са свайго боку «Белавія» гатовая даць ім самыя танныя квіткі, - заявілі ў службе даведкі «Белавія».

Што рабіць тым, у каго не знойдзецца патрэбнай сумы, каб тэрмінова выкупіць квіткі, там не ўдакладнілі. Адзначыўшы толькі, што наступны рэйс на сёння вылятае «ужо праз 20 хвілін».

На пытанне, з якой прычыны склалася такая сітуацыя, у «Белавія» не адказалі, толькі заявілі, што праблема ўзнікла з боку «Аэросвiта».

- Сапраўды, дамова з «Белавія» была скасаваная 29 снежня, - заявілі ў «Аэросвiце».

Прадстаўнікі авіякампаніі не патлумачылі, на якой падставе скасаваная дамова, толькі ўдакладнілі, што з «унутраных прычын».

- Дамова скасаваная з боку «Белавія». Зараз ідуць перамовы, - заявілі ў «Аэросвiте». - Для вяртання грошай пасажыры могуць звярнуцца ў месцы набыцця квіткоў.

Пазней стала вядома, што пасажыры ўсё ж здолелі выкупіць квіткі і патрапіць на рэйс, які вылецеў з паўгадзіннай затрымкай.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках