1 траўня 2024, Серада, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адправіла ваенныя караблі ў Сірыю

139
Расея адправіла ваенныя караблі ў Сірыю

Дэсантны карабель Чарнаморскага флоту «Навачаркаск» накіраваўся ў сірыйскі порт Тартус з порта Наварасійск.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, 29 снежня карабель прыняў на борт у Наварасійску падраздзяленне марской пяхоты і некалькі адзінак баявой тэхнікі. 1 студзеня ён павінен сустрэцца ў Эгейскім моры з атрадам баявых караблёў Чарнаморскага флоту, «якiя выконваюць баявыя задачы ў Міжземным моры». Паводле звестак крыніцы, праз некалькі дзён «Навачаркаск» зойдзе ў Тартус, дзе размешчаны пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ Расеі, піша Lenta.Ru.

Паводле інфармацыі агенцтва, акрамя «Новачаркаску» ў Сірыю накіроўваюцца два БДК Чарнаморскага флоту, «Азоў» і «Нікалай Фільчанкаў». Яны пакінулі порт Наварасійска 25 снежня і 28 снежня і папоўнілі атрад ЧФ, у склад якога ўваходзяць ракетны крэйсэр «Масква», вартавы карабель «Сметлівый» і вялікі марскі танкер «Іван Бубноў».

Раней паведамлялася, што ў снежні на непрацяглы час для супольнага выканання баявых задач ля берагоў Сірыі збярэцца аб'яднаная групоўка ВМФ Расеі ў складзе караблёў Чарнаморскага, Балтыйскага і Паўночнага флотаў.

У пачатку снежня «Навачаркаск» і БДК «Саратаў» ужо заходзілі ў Тартус і 10 снежня вярнуліся ў Наварасійск.

Вялікія дэсантныя караблі складаюць аснову дэсантнага флоту РФ. Яны прызначаныя для перакідання войскаў і грузаў, высадкі марскога дэсанта, транспартавання бронетэхнікі і дэсантавання амфібійнай тэхнікі ў моры. Караблі такога тыпу могуць браць на борт да 480 тон грузу. БДК у тым ліку прызначаны для транспартавання ўзмоцненай роты марской пяхоты (10 танкаў і 225 дэсантнікаў).

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках