Дзядка адправілі ў «крытку»
25
12:09, — Палітыка
Суд прыняў рашэнне зрабіць палітвязню больш жорсткімі ўмовы ўтрымання.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміў Аляксандр Дзядок, бацька палітвязня Мікалая Дзядка:
«Суд прыняў рашэнне накіраваць майго сына ў турму крытага тыпу, але абставінаў я не ведаю».
Сёння вечарам Аляксандру Дзядку павінен патэлефанаваць адвакат яго сына, які і павінен паведаміць падрабязнасці судовага пасяджэння.
Нагадаем, прычынай, па якой Мікалая Дзядка адправілі ў «крытку», стала прызнанне яго «злосным парушальнікам рэжыму». Раней у турмы былі адпраўленыя палітвязні Зміцер Дашкевіч, Мікалай Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч і Яўген Васьковіч з-за таго, што былі прызнаныя «злоснымі парушальнікамі».
Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка» і нападзе на расейскую амбасаду.
Напісаць каментар (25)
Навіны
па тэме
- Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком
- Ігар Аліневіч: Анархісты недатычныя да выбухаў і нападаў
- Политзаключенного Дедка будут судить 4 декабря
- Мікалая Дзядка могуць перавесці ў крытую турму
- Николай Дедок. Свобода, равенство, братство (Видео)
- У Мікалая Дзядка ў турме забралі цёплую вопратку
Экспарт
Новости партнеров




