26 красавiка 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бархім» выставілі на продаж

9
«Бархім» выставілі на продаж

Дзяржкамітэт па маёмасці падрыхтаваў праект распараджэння аб правядзенні конкурсу па продажы дзяржпакета акцый баранавіцкага ААТ «Бархім».

Дзяржпакет будзе прадавацца па конкурсу, паведамляе агенцтва «Бізнэс-навіны».

У ДКІ паведамілі, што на продаж плануецца выставіць увесь пакет акцый, які належыць дзяржаве, - 3 729 885 штук, што складае 99,6% ад акцыянернага капіталу. Дзяржпакетам кіруе канцэрн «Белнафтахім».

Па выніках II квартала 2012 года намінальны кошт дзяржпакета склаў BYR 59 млрд. Пры гэтым па выніках I квартала ён складаў BYR 16,4 млрд. Падаражэнне адбылося з прычыны павелічэння намінальнага кошту акцыі з BYR 4400 да BYR 15 812 за штуку. На прадпрыемстве адмовіліся каментаваць, за кошт чаго быў павялічаны кошт акцый.

Па выніках I паўгоддзя 2012 года выручка ААТ «Бархім» склала BYR 37 377 млн, што на 60,2% больш адпаведнага перыяду мінулага года.

Чыстая страта прадпрыемства па выніках I паўгоддзя гэтага года склала BYR 623 млн. У I паўгоддзі 2011 года «Бархім» атрымаў чысты прыбытак у памеры BYR 2 927 млн.

У ДКІ паведамілі, што цікавасць да «Бархіма» праяўляюць 2 замежныя кампаніі - вытворцы сінтэтычных мыйных сродкаў. На самім прадпрыемстве ўдакладнілі, што «Бархімам» зацікавіліся дзве еўрапейскія кампаніі. Суразмоўца агенцтва падкрэсліў, што сярод патэнцыйных пакупнікоў няма Lebortovo Capital Partners Ltd., якая цікавілася купляй «Бархіма» у 2009 годзе (пасля кампанія адкрыла ўласны завод бытавой хіміі ў Асіповічах), а таксама нямецкага канцэрна Henkel.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках