26 красавiка 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Крэмль аднаўляе Расейскую імперыю

66
Станіслаў Багданкевіч: Крэмль аднаўляе Расейскую імперыю

Заўтра ў Менску будзе вырашацца пытанне аб выдачы Беларусі чарговай раты крэдыту ЕўрАзЭС.

У пасяджэнні антыкрызіснага фонду, якое пройдзе ў будынку выканкаму СНД, прымуць удзел расейскі міністр фінансаў Антон Сілуан, міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец і старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця Ігар Фінагенаў.

Раней спадар Антон Сілуан адзначыў, што Беларусь выканала не ўсе паказчыкі праграмы, якія з'яўляюцца ўмовай выдачы крэдыту, паведамляе «Радыё Свабода».

Былы старшыня Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што крэдыт беларускім уладам дадуць:

«Бо ідзе палітыка Крамля сабраць землі і аднавіць вялікую Расейскую імперыю. Таму нейкія дробязі, невыкананне нейкіх абавязанняў Беларуссю застануцца дробязямі. А грошы дадуць. А чаму мы хочам? Чаму б не атрымаць лішнія крэдыты і не скарыстаць іх на спажыванне дзеля падтрымання ўзроўню жыцця?! Мы стала бяром крэдыты і стала пускаем іх на спажыванне. Мы атрымліваем вялікія прэферэнцыі з Расеі. Але гэтыя датацыі нам не дапамагаюць. Трэба крэдыты браць».

9 чэрвеня 2011 году падпісана пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця, які кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, аб выдзяленні крэдыту на 3 мільярды даляраў шасцю траншамі.

Першы транш на 800 мільёнаў даляраў Еўразійскі банк развіцця пералічыў у Беларусь 21 чэрвеня 2011 году, яшчэ 440 мільёнаў даляраў — у снежні 2011 году. У 2012 годзе Беларусь павінна была атрымаць два траншы па 440 мільёнаў даляраў кожны. Трэці транш атрыманы ў чэрвені і быў залічаны ў золатавалютныя рэзервы краіны. У чэрвені намеснік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак выказаў меркаванне, што Беларусь мае ўсе шанцы да канца году атрымаць чацвёрты транш.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках