Мясніковіч ляціць на сустрэчу з Мядзведзевым
17- 7.12.2012, 17:08
Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы», якое пройдзе 12 снежня ў Маскве.
Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада РФ.
Парадак дня ўключае шырокае кола пытанняў двухбаковага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праграм і далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах эканомікі.
Запланаваныя таксама перамовы Дзмітрыя Мядзведзева з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.