17 траўня 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч «паглядзіць», як будзе працаваць Мытны саюз

14
Януковіч «паглядзіць», як будзе працаваць Мытны саюз

Магчымасць уступлення Украіны ў Мытны саюз будзе залежаць ад вынікаў працы гэтага аб'яднання.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Віктар Януковіч 31 студзеня ў Кіраваградзе, перадае РІА Новости.

«На гэтыя пытанні адказу пакуль што няма. Мы яшчэ не ведаем вынікаў працы Мытнага саюза, хоць бы эканамічных. Мы паглядзім, як будзе працаваць Мытны саюз, якія будзе даваць прэферэнцыі, перавагі, і ў частцы чаго Украіна можа далучыцца - і нам будзе выгодна - да Мытнага саюзу», - сказаў Януковіч.

«Калі гэта будзе адпавядаць нашым нацыянальным інтарэсам, тады мы будзем глядзець, як вырашаць гэтае пытанне», - дадаў ён.

Прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў на прэс-канферэнцыі ў студзені заявіў, што Украіна не выключае магчымасці далучэння да Мытнага саюзу і цяпер адсочвае ягоную працу.

Масква запрашае Кіеў у Мытны саюз. Аднак Украіна раней заяўляла, што не мае намеру ўступаць у МС, прапаноўваючы наўзамен супрацоўніцтва ў фармаце «тры плюс адзін», што не задавальняе Расею. Пры гэтым Украіна да канца 2011 года спадзявалася парафіраваць з ЕЗ пагадненне аб асацыяцыі, часткай якога з'яўляецца палажэнне аб зоне вольнага гандлю (ЗВГ). Парафіраванне дакумента было адкладзенае на больш позні тэрмін.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках