17 траўня 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе БАТЭ адбыўся страйк

51
На заводзе БАТЭ адбыўся страйк

Адміністрацыя заводу, аднак, хавае гэты факт.

Як перадае «Радыё Свабода», раніцай 13 лютага часова спынілі працу зборшчыкі электраабсталявання на асноўнай пляцоўцы вытворчасці Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Потым да акцыі пратэсту далучыліся таксама працаўнікі 2-й вытворчай пляцоўкі.

Паведамляецца, што працаўнікі спынілі працу на знак пратэсту супраць нізкіх заробкаў. За студзень яны атрымалі па 1,3-1,5 мільёна рублёў.

У адміністрацыі прадпрыемства адмаўляюць факт часовага страйку. Аднак не абвяргаюць, што намеснікі гендырэктара БАТЭ Аляксандр Марчанка і Андрэй Скрыпко сустракаліся з пратэстоўцамі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках