18 траўня 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрацоўным павялічаць стыпендыі

10
Беспрацоўным павялічаць стыпендыі

Іх будзе хапаць на 6-14 кілаграмаў варанай кілбасы.

Пра тое, што ў Беларусі плануюць павялічыць стыпендыі беспрацоўным, якія накіраваныя дзяржслужбай занятасці на прафесійнае навучанне, паведаміў старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка.

Павелічэнне прадугледжана зменамі ў закон «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (у красавіку бягучага года законапраект будзе разгледжаны ў другім чытанні). Так, стыпендыі беспрацоўным могуць скласці ад дзвюх да пяці базавых велічынь (цяпер 1 БВ роўная Br35 тыс., але з красавіка будзе 100 тыс.), гэта значыць гаворка ідзе пра стыпендыі ў 200 - 500 тысяч. Калі новы варыянт закона будзе прыняты, стыпендыя для чалавека, які страціў працу з-за мадэрнізацыі вытворчасці або аптымізацыі колькасці персаналу, складзе 8 базавых велічынь або 800 тысяч.

Законапраектам прапануецца таксама даць права грамадзянам у перыяд догляду за дзіцём ва ўзросце да 3-х гадоў прайсці прафесійнае навучанне на ўмовах, вызначаных для беспрацоўных.

- Гэта вельмі важна для маці, якія доўгі час не працавалі ў сувязі з доглядам за дзіцём, - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Як палічыла «Камсамольская праўда ў Беларусі», зараз па законе беспрацоўным выдаецца стыпендыя ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. Пры базавай ў 35 тысяч стыпендыя - 35-105 тысяч. У пераліку на вараную кілбасу (1 кг - каля 35 тысяч) - выходзіць 1-3 кілаграмы гэтага не самага карыснага прадукту. А будзе больш. Пры базавай ў 100 тысяч плаціць беспрацоўным будуць 200-500 тысяч адпаведна. Гэтага ўжо хопіць на 6-14 кілаграмаў варанай кілбасы. Але наўрад ці - на тое, каб паўнавартасна харчавацца цэлы месяц.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках