2 траўня 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС спадзяюцца прадаць у бліжэйшы час

1
МТС спадзяюцца прадаць у бліжэйшы час

Віцэ-прэм'ер урада Беларусі Анатоль Калінін абяцае правядзенне аўкцыёну па продажу дзярждолі ў беларуска-расейскага сумеснага ТАА «МабільныяТэлеСістэмы» (МТС) у бліжэйшы час.

«У бліжэйшы час кампанія (МТС - ІФ) будзе выстаўленая на продаж», - сказаў А.Калінін журналістам у аўторак у Менску, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Як паведамлялася, дзяржаўную долю Беларусі ў МТС плануецца ўключыць у пералік аб'ектаў прыватызацыі на 2012 год, у межах абавязальніцтваў Беларусі перад Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС па прыватызацыі ў гэтым годзе на $2,5 млрд.

Паведамлялася таксама, што Беларусь прызначала на 1 снежня 2011 года аўкцыён па продажы дзярждолі (51%) у СТАА «МТС» па пачатковым кошце $1 млрд, потым перанесла таргі на 23 снежня, а потым і зусім адмовілася ад іх правядзення.

Расейскае ААТ «МТС» (РТС: MTSS), якое валодае 49% у СП, адмовілася ад удзелу ў аўкцыёне з-за завышанай, на яго думку, кошту актыву. Расейскі аператар пацвярджаў зацікаўленасць ва ўгодзе, але прапаноўваў правесці незалежную рынкавую ацэнку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках