18 траўня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ільготы для вайскоўцаў скароцяць

14
Ільготы для вайскоўцаў скароцяць

У Беларусі распрацоўваецца праект нарматыўнага акта, які рэгулюе ільготнае жыллёвае будаўніцтва для вайскоўцаў.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску віцэ-прэм'ер урада Анатоль Калінін.

«Міністэрства абароны распрацоўвае праект указа, згодна з якім ільготы на будаўніцтва жылля атрымаюць толькі вайскоўцы дзеючага войска», - адзначыў віцэ-прэм'ер і дадаў, што вайскоўцы запасу і іншыя катэгорыі будуць будавацца на агульных умовах, згодна з указам прэзідэнта N13.

«Мы чакаем на ўказ у пачатку сакавіка», - дадаў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках