4 траўня 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Курс - на стварэнне кішэннай апазіцыі

10
Віталь Рымашэўскі: Курс - на стварэнне кішэннай апазіцыі

Апошнія дзеянні беларускіх уладаў сведчаць, што курс застаўся ранейшым - на стварэнне кішэннай апазіцыі.

Пра гэта заявіў «Беларускаму партызану» сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ў сувязі з адмовай (ужо чацвёртай!) Мінюста зарэгістраваць БХД.

14 лютага Міністэрства юстыцыі ў чацвёрты раз адмовіла ў рэгістрацыі БХД. Афіцыйнага адказу з Мінюста заснавальнікі БХД не маюць, паколькі адмова ў рэгістрацыі пацвярджаецца афіцыйным паведамленнем на сайце ведамства.

«Адмова ў рэгістрацыі БХД цалкам укладаецца ў рэчышча стварэння кішэннай апазіцыі. Будзем абскарджваць гэтае рашэнне, хоць справядлівага суда ў Беларусі няма, гэта, хутчэй, сімвалічны жэст. Што рабіць далей - вырашыць Нацыянальная рада, якая пройдзе ў Менску 24 сакавіка», - падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

«Метады дзеянняў уладаў засталіся нязменнымі. У дадзеным выпадку варта казаць нават не столькі пра Мінюст, які з'яўляецца цалкам залежным органам, колькі аб рэжыме. Палітычныя рэпрэсіўныя метады рэжыму засталіся нязменнымі. Хіба што, у параўнанні з папярэднімі разамі, на гэты раз здзяйсняўся больш моцны ціск на нашых заснавальнікаў. Ёсць аўдыёзапісы пагроз, я асабіста тэлефанаваў шматлікім кіраўнікам прадпрыемстваў, якія ціснулі на нашых заснавальнікаў. Мне казалі: гэта загад зверху», - рэзюмаваў палітык.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках