4 траўня 2024, Субота, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сутыкнуліся маршрутка і мікрааўтобус (Фота)

15

У выніку аварыі шпіталяваныя пяць чалавек.

Сёння раніцай на вул. Жыновіча здарылася ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі Mercedes Sprinter і Volkswagen Transporter, піша onliner.by.

Па папярэдніх дадзеных, апошні аўтамабіль выязджаў з двара і адбылося лабавое сутыкненне. У ДАІ Фрунзенскага раёна паведамілі папярэднюю інфармацыю: пацярпелі пяць чалавек. У іх ліку кіроўца Volkswagen і чацвёра пасажыраў маршруткі. Яны дастаўленыя ў лякарні.

Інспектары ДАІ, якія прысутнічалі на месцы здарэння, распавялі: «Па папярэдняй версіі, кіроўца маршруткі рухаўся па вул. Жыновіча. У гэты момант са двара выязджаў Volkswagen, яго кіроўца паварочваў направа».

У абодвух мікрааўтобусаў разбітая пярэдняя частка. Ад удару Volkswagen апынуўся на тратуары, ля знака «Пешаходны пераход».

Mercedes апынуўся практычна пасярэдзіне праезнай части. Кіроўца маршруткі тлумачыў: «Я ехаў наперад па вул. Жыновіча. Ад прыпынку стаў ад'язджаць аўтобус... А Volkswagen выязджаў са двара».

Разглядам будзе займацца аддзел дазнання Менскай ДАІ. Маршрутку даставяць на штрафстаянку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках