Аб чым не кажа БТ: толькі на Магілёўшчыне змерзлі 29 чалавек
13- 22.02.2012, 12:20
Па дадзеных кантрольна-метадычнага аддзялення ўпраўлення па Магілёўскай вобласці дзяржслужбы медыцынскіх судовых экспертыз, з 16 студзеня па 15 лютага на Магілёўшчыне ад пераахаладжэння загінула 29 чалавек.
18 з іх працаздольнага ўзросту, 11 - пенсійнага. Прычым, не больш за палову гэтых людзей былі ў стане алкагольнага ап'янення.
Па дадзеных абласнога Цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі абласной лякарні, якія прыводзіць «Народная воля», з 1 па 16 лютага 367 чалавек, якія атрымалі холадавыя траўмы, звярнуліся па медыцынскую дапамогу ва ўстановы аховы здароўя рэгіёну. 152 з іх былі шпіталяваныя, 215 - лячыліся амбулаторна. Сярод пацярпелых ад марозу 24 непаўнагадовыя, у асноўным падлеткі.
Статыстыка ахвяр гэтай зімы ў маштабах усёй Беларусі пакуль не апублікаваная. Але яшчэ ў пачатку лютага было вядома пра 6 загінулых у Гродзенскай вобласці, 4 загінулых у Менску і 3 у Брэсце. Аднак у марозныя тыдні БТ ледзь ці не штодня рапартавала аб дзесятках ахвяр марозу ў Еўропе, але нічога не паведамляла аб памерлых ад пераахаладжэння ў Беларусі.