3 траўня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смалявіцкія дачнікі адваявалі землі

65

Пад індустрыяльны парк у Смалявіцкім раёне абяцаюць забудоўваць толькі вольныя тэрыторыі.

Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк будзе будавацца толькі на вольных тэрыторыях пад Менскам, заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, піша «Салідарнасць».

- Мы дамовіліся з кітайскім бокам і ўнеслі гэта ва ўказ, што парк будзе засвойвацца толькі на вольных тэрыторыях, - падкрэсліў Анатоль Тозік, паведамляе «БелТА». На запланаваных для ўзвядзення парку ў Смалявіцкім раёне плошчах дастаткова вольных тэрыторый, каб на дзесяцігоддзі развіваць гэты праект.

- Не захочуць людзі, самі не прыйдуць, не будуць прапаноўваць варыянты - дзесяцігоддзі не будзем нічога чапаць, - катэгарычна заявіў віцэ-прэм'ер.

- Мы акрэслілі тэрыторыю, там ёсць запаведныя ўчасткі, вёскі, лецішчы, усё гэта застаецца, нам там хопіць на многія гады гэтых тэрыторый.

Гэтыя ўмовы прапісаныя ў праекце ўказа, які зараз рыхтуецца. Пад забудову парку перспектыўна вызначана 8 тыс. га зямлі. З іх толькі 400 га плануецца забудоўваць на першым этапе.

Нагадаем, сярод жыхароў Смалявіцкага раёна прайшлі хваляванні з-за з'яўлення звестак аб тым, што ў сувязі з забудовай пад індустрыяльны парк пад знос падпадуць 13 вёсак, 30 дачных кааператываў і дзіцячыя лагеры.

Такім чынам, можна лічыць, што пратэсты ўладальнікаў дачных участкаў завяршыліся іх перамогай.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках