2 траўня 2024, Чацвер, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Будзьма беларусамі!» - пераможца One Short Film Fest

14

Анімацыйны фільм «Будзьма беларусамі!» стаў пераможцам фестывалю One Short Film Fest у намінацыі «Анімацыя».

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце фестывалю, фільм-пераможца паедзе на міжнародныя фестывалі - партнёры One Short Film Fest: METRES (Цвер, РФ), АРТ-Кіно (Масква, РФ), Манхэтанскі фестываль (NY, USA) і Kurzfilmtage Winterthur (Цюрых, Швейцарыя).

Кінафестываль ONE SHORT FILM FEST адбыўся ў Беларусі ў другі раз. У фестывалі прынялі ўдзел кароткаметражныя фільмы ў чатырох намінацыях:

- Гульнявое кіно

- Дакументальнае кіно

- Арт-хаўс

- Анімацыя

Пераможцамі сталі стужкі «Чалавек на зямлі» (дакументальны фільм), «Добрай раніцы, зорнае святло» (арт-хаўс) і «Irrelative» (гульнявое кіно).

Мультыплікацыйны фільм «Будзьма беларусамі!» выйшаў у межах сумеснага праекта культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала TUT.BY - «БудьмаTUT». Першая спроба паказаць за пяць хвілін тысячагадовую гісторыю Беларусі сабрала за гэты час амаль мільён праглядаў на розных рэсурсах ў Сеціве. 28 мая споўніцца год з моманту першай дэманстрацыі анімацыйнага фільма, які ўжо стаў прэцэдэнтам у сучаснай беларускай культуры.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках