18 траўня 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За вылаў шчупака - штраф да 1000 базавых

57
За вылаў шчупака - штраф да 1000 базавых

З 1 сакавіка па ўсёй Беларусі ўсталёўваецца забарона на прамысловы і аматарскі вылаў шчупака.

Забарона ўводзіцца ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўства і з мэтай забяспечыць нармальныя ўмовы ўзнаўлення гэтага віду рыбы ў час нерасту. У Дзяржінспекцыі па захаванні расліннага і жывёльнага свету тлумачаць, што ранні нераст шчупака забяспечвае абарону ікры і малявак ад драпежнікаў, паколькі ў гэты час ікры і малявак альбо зусім няма, альбо яны малаактыўныя. Акрамя гэтага, шчупакі, якія ўжо набралі вагу, маюць схільнасць да драпежніцкага харчавання. Яны нападаюць як раз на малявак тых рыб, якія пачынаюць нераст крыху пазней, піша «Народная воля».

За парушэнне забароны на вылаў шчупака прадугледжаны артыкул 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з ім, браканьеры могуць быць аштрафаваныя ад 10 да 50 базавых велічынь (фізічныя асобы) і да 1000 базавых велічынь (юрыдычныя) з канфіскацыяй ўсіх «прычындалаў», якія былі на ўзбраенні пры вылаве шчупакоў... Няведанне забароннага правіла не вызваляе ад пакарання ні тых, ні іншых.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках