17 траўня 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ворсін: Лядовы палац - гэта як бібліятэка

45
Ворсін: Лядовы палац - гэта як бібліятэка

Ці як тэатр, ці клуб, лічыць кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі.

Калі б не было лядовых палацаў, прыйшлося б забыць аб развіцці хакея ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў сёння падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА старшыня Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ) Яўген Ворсін.

«Сёння ў Беларусі 29 лядовых арэн. Яны створаныя ў адпаведнасці з праграмай развіцця хакея ў краіне», - распавёў Яўген Ворсін. Па ягоных словах, нават ва ўмовах кліматычнай зоны Беларусі, калі сапраўдная зіма доўжыцца месяц-два, калі дзіцяча-юнацкі хакей пяройдзе на адкрытыя пляцоўкі, папросту прыйдзецца забыцца на нейкае развіццё хакея ў краіне.

«Да таго ж лядовы палац - гэта так жа, як і тэатр, клуб, бібліятэка. Ён становіцца цэнтрам у раёне, куды людзі ідуць на матчы, канцэрты, - адзначыў старшыня ФХБ. - Паглядзіце, у той жа Бярозе. Дзеці з навакольных вёсак прыязджаюць займацца туды хакеем, камплектуюцца групы, і дзеці трэніруюцца. Вось для чаго гэтыя палацы ствараюцца».

Ён таксама адзначыў, што існуюць і праблемы, перш за ўсё з коштам энерганосьбітаў і аплатай камунальных паслуг, якая часам з'ядае больш за трэць усяго бюджэту. «У цяперашні час перад мясцовымі ўладамі стаіць задача, дапамагчы ўтрымліваць гэтыя палацы, хакейныя клубы таксама павінныя прыносіць прыбыткі», - сказаў Яўген Ворсін.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках