18 траўня 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славенская Rico: У нас два кантракты з Чыжом на 150 мільёнаў еўра

16
Славенская Rico: У нас два кантракты з Чыжом на 150 мільёнаў еўра

Славенская кампанія Rico d.o.o., якая выйграла тэндэр на будаўніцтва 5-зоркавай гасцініцы ў цэнтры Менска, мае два дзеючых кантракты з кампаніяй Трайпл.

«Ёсць два кантракты з Трайпл на агульную суму 150 млн. еўра, да рэалізацыі якіх прыцягнутыя іншыя славенскія кампаніі, якія гатовы прадаставіць лепшы сэрвіс і забяспечыць вышэйшую якасць пры пабудове прадугледжаных кантрактамі аб'ектаў», - паведаміла журналістам прадстаўніца славенскай кампаніі Палона Лоўсін (Polona Lovsin) у адказ на просьбу дэталізаваць адносіны Рыко з Чыжом, піша АФН.

Пры гэтым яна запэўніла, што кіраўніцтва кампаніі не звярталася да славенскіх уладаў з просьбай абараніць Чыжа ад ўключэння ў спіс неўязных.

«Мы толькі папрасілі ў іх парады, што рабіць», - сказала Лоўсін. - «Абавязак нашага ўрада - абараняць правы і інтарэсы славенскага бізнесу на знешніх рынках. Мы не ўмешваемся ў прафесійную працу нашых чыноўнікаў, але ўпэўненыя, што яны ведаюць, што трэба рабіць для эфектыўнай абароны інтарэсаў усіх славенскіх кампаній».

Сёння кампанія Рыко распаўсюдзіла заяву, у якой назвала інтарэсы славенскіх кампаній: «эканамічныя санкцыі супраць беларускіх кампаній прывядуць яшчэ да большага збліжэння гэтых кампаній з эканамічнымі партнёрамі з Расеі, Кітая, Турцыі, Казахстана і г.д. А гэта не адпавядае інтарэсам Еўразвяза».

У сваю чаргу прадстаўнік Kempinski Hotels пацвердзіў, што ў 2009 кампанія падпісала пагадненне па кіраванні гатэлем, які будзе пабудаваны ў Менску.

«Славенская кампанія Riko абраная ўладальнікамі ўласнасці на будаўніцтва гатэля, увод якога запланаваны на 2014 год», - паведаміў прадстаўнік Kempinski Hotels.

Ён адзначыў, што Kempinski Hotels з'яўляецца кіруючай кампаніяй, а не уладальнікам, і адмовіўся каментаваць палітычныя аспекты ўзніклай сітуацыі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках