5 траўня 2024, Нядзеля, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС Беларусі выкліканыя амбасадары ЕЗ і Польшчы

14
У МЗС Беларусі выкліканыя амбасадары ЕЗ і Польшчы

Дыпламатаў могуць выслаць з Беларусі.

Амбасадары ЕЗ у Беларусі Майра Мора і Польшчы Лешэк Шарэпка выкліканыя ў МЗС Беларусі, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў дыпламатычных колах.

«Сустрэча абумоўленая чарговымі санкцыямі і заявамі кіраўніка МЗС Польшчы. Не выключана, што заходнім дыпламатам будзе прапанавана выехаць у свае сталіцы для кансультацый», - заявіла крыніца.

Як паведамлялася, у аўторак Рада ЕЗ прыняла пастанову аб узмацненні абмежавальных мер Еўразвяза ў дачыненні да прадстаўнікоў беларускіх уладаў.

У камюніке прэс-службы Рады ЕЗ, распаўсюджанай у Брусэлі, адзначаецца, што гэтае рашэнне прынятае ў сувязі з працягам пагаршэння прававой сітуацыі ў Беларусі.

Рада ЕЗ дадала да спісу асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ і чые банкаўскія авуары ў Еўропе «замарожваюцца», яшчэ 21 прадстаўніка уладаў, якіх Еўразвяз лічыць адказнымі за дзеянні супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі.

Гэтыя людзі дадаюцца да «чорнага спісу» з 200 асоб, якія ўжо знаходзяцца пад санкцыямі ЕЗ, паведамляецца ў камюніке.

Акрамя таго, нагадваецца, што застаюцца «замарожанымі» авуары трох кампаній, звязаных з беларускім урадам, а таксама захоўваецца забарона на экспарт у Беларусь зброі і сродкаў, якія могуць быць выкарыстаныя для рэпрэсій унутры краіны.

Пастанова і дадатковы спіс будуць апублікаваныя ў «Афіцыйным журнале» Еўразвяза 29 лютага, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Рады ЕЗ.

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан абвясціла на прэс-канферэнцыі 27 лютага, што ў сакавіку «чорны спіс» ЕЗ можа быць пашыраны на сектар бізнесу: у яго ўвойдуць прадпрымальнікі і прадпрыемствы, звязаныя з уладай.

Па ейных словах, у дадатковы спіс, зацверджаны Радай ЕЗ у аўторак, увайшлі супрацоўнікі судоў і прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках