3 траўня 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША салідарныя з партнёрамі з Еўразвяза

9
ЗША салідарныя з партнёрамі з Еўразвяза

Вашынгтон падтрымлівае патрабаванні краін ЕЗ аб ​​спыненні палітыкі здзяйснення ціску на іншадумцаў у Беларусі, заявіў дзярждэпартамент ЗША.

«ЗША стаяць на баку сваіх партнёраў і далучаюцца да іх патрабаванняў, якія тычацца спынення рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным дзярждэпартаментам ЗША.

У ім таксама выказваецца шкадаванне з нагоды рашэння Менска выправадзіць з краіны амбасадара Польшчы і сталага прадстаўніка Еўразвяза ў Беларусі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Дзярждэп падкрэсліў, што «разам з выгнаннем амбасадара ЗША ў 2008 годзе і закрыццём офіса АБСЕ ў сакавіку 2011 года, гэтае рашэнне толькі паглыбляе ізаляцыю Беларусі».

Як паведамлялася, у аўторак МЗС Беларусі паведаміла пра рашэнне забараніць уезд у рэспубліку ініцыятарам еўрапейскіх санкцый супраць яе, аб адклiканнi для кансультацый сваіх амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры ЕЗ. Акрамя таго, беларускі бок прапанаваў амбасадарам ЕЗ і Польшчы ў Менску выехаць з Беларусі для кансультацый.

Пасля гэтага вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіла, што, у адказ на дзеянні беларускіх уладаў, прадстаўнікі краін-сябраў ЕЗ дамовіліся адклікаць з Менску сваіх амбасадараў для кансультацый.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках