20 траўня 2024, панядзелак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дом «неўязнога» алігарха Пефціева (Фотафакт)

163
Дом «неўязнога» алігарха Пефціева (Фотафакт)

Уладзімір Пефціеў, «кашалёк» беларускага дыктатара, будуе дом у Раўбічах.

Дом алігарха размешчаны на ўскраіне вёскі Раўбічы пад Менскам, паведамляе «Радыё Свабода». Пакуль надвор'е не спрыяе працам на вуліцы, будаўнікі займаюцца унутраным аздабленнем будынка.

На будоўлі задзейнічаныя некалькі брыгад.

Значныя сілы кінутыя на мантаж абсталявання басейна. Ён схаваны за велізарнай шкляной сцяной, якую мяркуецца аформіць вітражамі. Чарнавыя працы на яшчэ не завершаным аб'екце спецыялісты ацэньваюць не менш чым у 4 мільёны даляраў. Можна толькі здагадвацца аб яго поўным кошце, бо акрамя недабудаванага дома, на тэрыторыі ўчастка плануюцца дадатковыя будынкі.

Уладзіміра Пефціева называюць «кашальком» Лукашэнкі. У чэрвені мінулага года ён першым з беларускіх алігархаў трапіў пад еўрапейскія санкцыі. Пефціеву забаронены ўезд у краіны ЕЗ.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках