18 траўня 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З офіса партыі БНФ скралі сцяг

10
З офіса партыі БНФ скралі сцяг

Партыйцы лічаць, што нацыянальны сімвал «прыхапіў» нехта з наведвальнікаў.

Як паведамілі «Еўрарадыё» супрацоўніцы офіса БНФ, які размяшчаецца па вуліцы Чарнышэўскага, 3, сцяг скралі ўдзень. У офісе не было нікога з мужчын - таму сцяг не быў вывешаны, а стаяў у куце памяшкання каля ўваходу.

Па словах супрацоўніц, незадоўга да здарэння адзін з наведвальнікаў цікавіўся ў іх, дзе можна набыць бел-чырвона-белы сцяг. Яны параілі яму пашукаць у інтэрнэце. А неўзабаве агледзелі, што іх уласны сцяг з памяшкання знік - прычым толькі палотнішча, дрэўка засталося на месцы.

Партыя БНФ не будзе звяртацца з гэтай нагоды ў міліцыю, бо лічыць страту нязначнай па грошах (у інтэрнэце аналагічны сцяг каштуе каля 25 тысяч рублёў).

Скрадзены сцяг паспеў пабываць у доме ўсяго некалькі месяцаў. Ад штодзённага вывешвання сцяг хутка прыходзіць у непрыдатнасць, таму яго замяняюць на новы ў сярэднім кожныя паўгады. Замест скрадзенага сцяга ўжо вывешаны новы.

Дарэчы, некалькі год таму сцяг ужо кралі - яшчэ з легендарнай сядзібы на Машэрава (Варвашэні), 8. Тады нейкі чалавек проста сярод белага дня зняў сцяг і дайшоў з ім да Ваенных могілак, актыўна размахваючы пры гэтым.

Там, па ўспамінах партыйцаў, на мінака звярнулі ўвагу міліцыянты - той кінуў сцяг і ўцёк. У гэты момант паблізу праязджаў на машыне палітык Анатоль Лябедзька - які ўбачыў гэта, падняў сцяг і вярнуў яго ў офіс БНФ. Гэтая гісторыя ўжо стала партыйнай легендай, таму цяжка сказаць, што з гэтага было «дадумаана» пасля.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках