20 траўня 2024, панядзелак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера будуць судзіць па наводцы рэдактара «раёнкі»

10
Апазіцыянера будуць судзіць па наводцы рэдактара «раёнкі»

Справу ў дачыненні да рагачоўскага каардынатара аргкамітэта БХД Дзяніса Дашкевіча перадалі ў суд.

Аб гэтым актывіст паведаміў прэс-службе БХД.

Актывіста абвінавачваюць па арт. 9:21 КаАП Беларусі ў парушэнні аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў. Заяву на яго ў пракуратуру напісаў рэдактар ​​афіцыйнай раённай газеты «Свабоднае слова» Андрэй Шышкін.

Афіцыйнай прычынай заявы стала размяшчэнне на незалежным навінавым сайце vrоgаcheve.ru дзевяці матэрыялаў з газеты і фотаздымкі старшыні райвыканкама Віктара Банчука. Міліцыя лічыць адміністратарам сайта Дзяніса Дашкевіча, таму і склалі супраць яго адміністрацыйны пратакол.

Актывіст адзначае, што ў Рагачове незалежны сайт карыстаецца вялікай папулярнасцю. Ягоная штодзённая наведвальнасць у 30-тысячным Рагачове складае 400 чалавек, што, па словах Дзяніса Дашкевіча, значна больш за наведвальнасць сайта «Вольнае слова». «Гэта звычайная зайздрасць да папулярнасці сайта, спроба такім чынам змагацца з канкурэнцыяй», - адзначыў каардынатар БХД.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках