30 красавiка 2024, aўторак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Шыла патрабуе закрыць турму на Акрэсціна

8
Іван Шыла патрабуе закрыць турму на Акрэсціна

Актывіст «Маладога Фронту» падаў скаргу на ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Моладзевы актывіст лічыць, што ўмовы ўтрымання ў гэтай сумна вядомай установе парушаюць артыкул 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах «Забарона катаванняў або жорсткага бесчалавечнага абыходжання ці пакарання, якое зневажае чалавечую годнасць», паведамляе сайт protivpytok.org.

Іван Шыла напісаў зварот у Рэспубліканскую санітарна-эпідэміялагічную станцыю МУС, а таксама ў пракуратуру горада Менска.

У сваіх зваротах Іван Шыла паказвае на наступныя парушэнні:

- Поўная адсутнасць мэблі ў камеры, што парушае арт. 25 правілаў унутранага распарадку;

- Нізкая тэмпература ў камеры і адсутнасць вентыляцыі;

- Фактычнаея адсутнасць спальнага месца і бялізны;

- Нездавальняючы санітарна-гігіенічны стан камеры, прыніжаючы чалавечую годнасць;

- Недастатковае асвятленне;

- Забарона харчовых перадач і непадаванне пітной вады;

- Адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі і інш.

Шыла патрабуе прызнаць умовы ўтрымання ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама жорсткімі, бесчалавечнымі, што зневажаюць чалавечую годнасць, а таксама правесці праверку і закрыць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў да прывядзення ў адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках