Станіслава Шушкевіча не выпусцілі з Беларусі
111- 18.03.2012, 12:09
18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы знялі з цягніка «Менск-Вільня» Станіслава Шушкевіча, старшыню Вярхоўнага Савета 12-гасклікання.
Памежнікі заявілі Станіславу Шушкевічу, што ён не мае права выезду за мяжу, але не патлумачылі, чаму, перадае «Радыё Свабода».
«Сказалі, што ў Менску растлумачаць. Гэтая групоўка ва ўладзе парушае 30-ы артыкул Канстытуцыі, для іх ён не пісаны. Увогуле гэта яшчэ і парушэнне маіх эканамічных правоў, бо на радзіме мне працаваць не даюць, я зарабляю, працуючы за мяжой, цяпер і гэты шлях закрываюць. Гэта беззаконне», - пракаментаваў сітуацыю Станіслаў Шушкевіч.
За апошні час шэрагу апазіцыйных палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў забаранілі выезд за межы Беларусі.