15 траўня 2024, Серада, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП адмаўляюць у памяшканні для з'езду

6
АГП адмаўляюць у памяшканні для з'езду

19 сакавіка на адрас кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі паступіў ліст з Беларускага саюза спажывецкіх таварыстваў.

У ім напісана, што ў сувязі з маючай адбыцца заменай вокнаў няма магчымасці прадаставіць памяшканне для з'езду АГП. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла старшыня выканкаму партыі Аксана Крышчановіч:

«Мы атрымалі лісты ад паловы з 12 арганізацый, да якіх звярталіся з просьбай арэндаваць памяшканне для правядзення партыйнага з'езду. І ўсt адказы - адмоўныя. Мы ўжо напісалі лісты ў сталічны гарвыканкам і Міністэрства юстыцыі Беларусі, у якіх праінфармавалі, што правядзенне партыйнага форуму ставіцца пад пагрозу».

Аксана Крышчановіч кажа, што для з'езду, запланаванага на 31 сакавіка, неабходная зала не менш чым на 200 месцаў - 170 дэлегатаў плюс госці і журналісты. Дэлегаты зацвердзяць стратэгію партыі і абяруць новае партыйнае кіраўніцтва.

АГП была створаная ў 1995 годзе. Першым яе старшынём быў абраны Станіслаў Багданкевіч. Да гэтага часу ён застаецца ганаровым старшынём. З 2000 года партыю ўзначальвае Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках