28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стакгольмскі інстытут: Беларусь узбройвае сірыйскі і іранскі рэжымы

62
Стакгольмскі інстытут: Беларусь узбройвае сірыйскі і іранскі рэжымы

Беларусь была адным з асноўных пастаўшчыкоў зброі ў Сірыю і Іран на працягу апошніх 5 гадоў.

Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытута праблем свету (Stockholm International Peace Research Institute), апублікаваным сёння, паведамляе партал United Press International (пераклад - charter97.org).

Імпарт Сірыяй асноўных відаў узбраення павялічыўся на 580 адсоткаў у перыяд c 2002 па 2011 гады.

З 2007 па 2011 гады 78 адсоткаў закупак зброі сірыйскім рэжымам прыпадалі на Расею. Сярод набытага Дамаскам узбраення - зенітна-ракетныя комплексы Бук-М2Э і ракетныя комплексы берагавой абароны Бастыён-П. Таксама ў дакладзе згадваецца замова на 36 баявых самалётаў Як-130.

Пастаўкі з Беларусі склалі 17 адсоткаў сірыйскага і 5 адсоткаў іранскага зброевага імпарту за гэты перыяд, гаворыцца ў дакладзе.

Урады Сірыі, Егіпта, Бахрэйна, Лівіі і Туніса выкарыстоўвалі імпартную зброю для падаўлення мірных дэманстрацый, якія пачаліся ў мінулым годзе, сцвярджаецца ў дакладзе.

«Продаж зброі дзяржавам, у якіх адбываліся сутыкненні ў ходзе «арабскай вясны», ужо выклікаў грамадскія і парламенцкія дэбаты ў шэрагу дзяржаваў-пастаўшчыкоў. Тым не менш, уплыў гэтых абмеркаванняў на палітыку экспарту ўзбраенняў да гэтага часу быў абмежаваным», - сказаў Марк Бромлі, старшы навуковы супрацоўнік інстытута.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках