16 траўня 2024, Чацвер, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску тролейбус урэзаўся ў дзве машыны і слуп (Фота)

8

На вуліцы Бельскага кіроўца забыўся паставіць тралейбус на ручны тормаз.

З-за гэтага ён прыйшоў у рух, паехаў упоперак праезнай часткі, закрануўшы Hyundai Trajet і Opel Omega, і ўрэзаўся ў слуп, паведамілі ў ДАІ Фрунзенскага раёна.

Як патлумачыў кіроўца тралейбуса, ён заехаў на дыспетчарскую станцыю, пабег адзначацца і забыўся паставіць на ручнік. У гэты час тралейбус і пакаціўся, піша onliner.by.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў. ДАІ вядзе разбіральніцтва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках