20 траўня 2024, панядзелак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол абвінавацілі ў дапамаганні беларускаму рэжыму

81
Інтэрпол абвінавацілі ў дапамаганні беларускаму рэжыму

У Бундэстагу прайшлі дэбаты па Беларусі.

Дэпутаты Бундэстага на сваім паседжанні 22 сакавіка ўвечары аднагалосна асудзілі смяротнае пакаранне двух маладых людзей, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро, ​​перадае «Радыё Свабода».

«Беларусь з'яўляецца часткай Еўропы, а ў Еўропе няма месца смяротнаму пакаранню», - заявіў кіраўнік ведамства канцлера Ангелы Меркель Рональд Пофала (ХДС).

Пофала таксама падтрымаў шматлікія прапановы еўрапейскіх палітыкаў адносна пераносу месца правядзення чэмпіянату свету-2014 па хакеі з Беларусі ў іншую краіну і выказаў надзею, што гэтае рашэнне будзе прынятае.

Пазіцыю Рональда Пофалы падтрымала дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі «зялёных» Марылуіза Бек.

Яна таксама распаўсюдзіла заяву адносна Інтэрпола, адзначыўшы, што гэтая арганізацыя «крочыць» пад руку з Лукашэнкам.

Марылуіза Бек пракаментавала фрагмент інтэрв'ю Лукашэнкі тэлекампаніі Russia Today, калі гаворка зайшла аб пакаранні смерцю Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што расстрэлы былі непазбежнымі, пакаранне справядлівым, спаслаўшыся на станоўчую ацэнку расследавання справы з боку Інтэрпола.

У сувязі з гэтым Марылуіза Бек ставіць пытанні ў сваёй заяве для прэсы:

«Што прывяло Генеральнага сакратара Інтэрпола Рональда Нобла 11 мая 2011 года ў Менск, у той час як ЕЗ і Рада Еўропы спынілі ўсялякія кантакты на вышэйшым узроўні з беларускім рэжымам?

Як прыйшоў Інтэрпол да таго, каб прыняць без дакладнай праверкі прадстаўленыя беларускім КДБ так званыя «доказы», ​​добра ўсведамляючы, што Рада Еўропы ўжо ў 2004 году ўсталявала, што сляды чатырох зніклых апанентаў рэжыму вядуць непасрэдна да верхавіны рэжыму?

Як атрымалася, што ў студзені 2012 года кіраўнік МУС Беларусі Анатоль Куляшоў, нягледзячы на ​​забарону на ўезд у краіны ЕЗ, быў запрошаны для падпісання дамовы ў штаб-кватэру Інтэрпола ў Ліёне?»

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках