18 траўня 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы Кадафі «адмывалі» праз Беларусь?

84
Грошы Кадафі «адмывалі» праз Беларусь?

Верагоднасць гэтага не выключаюць улады Лівіі.

У бельгійскай сталіцы завяршыўся Брусэльскі форум, які штогод становіцца адной з галоўных палітычных падзей года.

У межах Брусэльскага форума прайшла сустрэча сястры кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыны Багданавай і дырэктаркі Беларускага Свабоднага тэатра Наталлі Каляды з экс-прэм'ер-міністрам Лівіі Махмудам Джабрылам, падчас якой абмяркоўвалася тэма беларускіх наймітаў у Лівіі.

Нагадаем, 2 лівійскія крыніцы некалькі месяцаў таму паведамілі пра тое, што ў Лівіі выяўленыя каля трох дзесяткаў беларускіх снайпераў, якія ваявалі на баку Кадафі, амаль палова з якіх расстраляная падчас захопу, астатнія знаходзяцца ў розных лівійскіх турмах. Пазней была атрыманая інфармацыю аб тым, што сярод арыштаваных ёсць беларускія жанчыны-снайперкі. У дадатак да гэтага, высветлілася, што набор наймітаў ажыццяўляўся ў Беларусі, на базе Мар'інагорскай брыгады спецназа.

Падчас сустрэчы Каляда і Багданава акрэслілі праблему перад Махмудам Джабрылам - атрыманне інфармацыі аб беларусах, якія змяшчаюцца ў лівійскіх турмах. Лівійскі прэм'ер-міністр сказаў, што інфармацыі на гэтую тэму дастаткова, але пазначыў сваю зацікаўленасць не толькі ў тэме беларускіх наймітаў, але і ў пытаннях «адмывання» грошай Кадафі праз Беларусь. У бліжэйшы час пройдуць кансультацыі беларускага боку з амбасадарам Лівіі ў Еўразвязе, у ходзе якіх вызначыцца фармат, у якім будзе прадастаўленая поўная інфармацыя з Лівіі па цікавых для Беларусі пытаннях.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках